Регистрация
все шаблоны для dle на сайте newtemplates.ru скачать

Канікулы праходзяць з карысцю...

sh2784 5-01-2019, 09:47 70 Все новости / Школьные новости / Каникулы

3 студзеня 2019 года для вучняў 5”А”класа сярэдняй школы № 2 г.Слоніма настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Амяльковіч Г.І. і бібліятэкарамі гарадской бібліятэкі № 2 г.Слоніма Беркус А.В. і Палуносік Л.А. былі арганізаваны адразу два цікавыя мерапрыемствы. Спачатку вучні ўдзельнічалі ў літаратурнай гасцёўні “Ля самавара я і ...Аляксей Якімовіч”. Наш зямляк беларускі пісьменнік Аляксей Якімовіч напісаў шмат цікавых літаратурных казак. Глыбей пазнаёміцца з імі, паўтарыць свае веды пра літаратурныя казкі змаглі вучні ў час гэтага мерапрыемства. Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах “Пазнай казку”, “Пазнай казачнага героя”, адгадвалі загадкі. А Амяльковіч Г.І. пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з блогам Аляксея Якімовіча, прадэманстравала фотаздымкі з жыцця пісьменніка, супрацоўнікі ж бібліятэкі расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-земляка, прадставілі выставу яго кніг.
Пяцікласнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з творамі Аляксея Якімовіча і параілі сваім сябрам прачытаць іх. А старшакласнікі Акіменка Цімафей І Нагорны Дзмітрый паказалі буктрэйлер па апавяданні А.Якімовіча “Рыжык”, чым скіравалі вучняў на знаёмства не толькі з літаратурнымі казкамі пісьменніка, але і з апавяданнямі і аповесцямі аўтара.
Затым ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся вакол самавара, частаваліся чаем, які заварылі на пушчанскіх травах, частавалі адзін аднаго і гасцей цукеркамі і смачным печывам, расказвалі пра свае навагоднія падарожжы, прыгоды і падарункі ад Дзеда Мароза. А далей удзельнікаў мерапрыемства чакала знаёмства з самым захапляльным і таямнічым надыходзячымсвятамі – Калядамі. Пра яго дзецям расказалі кнігі, прадстаўленыя на выставе, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі №2. Паўдзельнічалі пяцікласнікі і ў калядных гульнях .
Канікулы праходзяць з карысцю...
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.Слоніма
Міжурына Р.К., Амяльковіч Г.І.